СМІ: Пасля звальнення Алега Кубарава на чале "Шахцёра" стане польскі трэнер

СМІ: Пасля звальнення Алега Кубарава на чале "Шахцёра" стане польскі трэнер

Лідара чэмпіяната Беларусі па футболе — салігорскі "Шахцёр" — узначаліць польскі трэнер Марэк Зуб. Спецыяліст намякнуў спартовай газеце "Прессбол", што 14 ліпеня будзе на перамовах у Салігорску.

Папярэдні трэнер "Шахцёра" Алег Кубараў быў звольнены пасля таго, як каманда не змагла прайсці ў кваліфікацыі Лігі Еўропы малавядомую каманду "Судуве" з Марыямпале. Кубараў усю віну за паразу ўзяў на сябе.

Марэку Зубу 52 гады. Раней ён трэніраваў пераважна польскія клубы — варшаўскую "Палонію", "Відзы" з Лодзі, "Белхатув", "Пагоня" і іншыя. У пачатку гэтага года Зуб уладкаваўся трэнерам "Спартака" з Юрмалы, але праца не склалася.

СМІ: Пасля звальнення Алега Кубарава на чале "Шахцёра" стане польскі трэнер
Марэк Зуб. Фота: "Прессбол".

13 ліпеня ён развітаўся з прыбалтыйскай камандай. На наступны дзень чакаецца яго прыезд у Салігорск і заключэнне кантракту з "Шахцёрам".

У каментары "Прессболу" Марэк Зуб не пацвердзіў, але і не абверг інфармацыю пра тое, што 14 ліпеня ўзначаліць салігорскі клуб.

"Скажам так, усе размовы, якія ходзяць вакол мяне ў вас і ў Латвіі, на гэты момант пакуль усяго толькі размовы. Калі заўтра я буду ў Салігорску — значыць, усё гэта праўда. Калі не — значыць, гэта чуткі", — адказаў трэнер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі