СМІ публікуюць новыя здымкі расійскіх войскаў ля межаў Украіны
Расійскія войскі ля мяжы з Украінай / Reuters
Reuters публікуе спадарожнікавыя здымкі, зробленыя кампаніяй Maxar Technologies. Як сцвярджаецца, на іх — расійскія войскі, падцягнутыя да мяжы з Украінай.
Фатаграфіі пацвярджаюць, што Расія працягвае канцэнтраваць асабовы склад і вайсковую тэхніку недалёка ад сваёй мяжы з Украінай. Па звестках журналіста Алекса Сальві, найбліжэйшае скапленне расійскіх узбраенняў заўважанае каля пасёлка Клімава ў Бранскай вобласці. Ён месціцца ўсяго ў 13 км на поўнач ад украінскай мяжы. Таксама канцэнтрацыя войскаў заўважаная ў Клінцах за 30 км на ўсход ад мяжы.
Satellite imagery by Maxar Technologies shows Russia amassing some 100,000 troops near Ukraine's borders, a buildup the West says is preparation for a war to prevent Ukraine from ever joining the NATO Western security alliance https://t.co/SEPbBnsJUl pic.twitter.com/vU07gap7lh
— Reuters (@Reuters) January 20, 2022
Таксама працягваецца перакідванне расійскіх войскаў у Беларусь. Яны размяшчаюцца на ўсім працягу беларуска-ўкраінскай мяжы, ад Лельчыцаў да Гомеля. 21 студзеня паведамлялася, што на падставе сумесных вучэнняў плануецца перавезці ў Беларусь каля 200 чыгуначных саставаў з салдатамі і тэхнікай. Ужо прыбылі больш за 30 з іх.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.