СМС ад мабільнага аператара: Вы — удзельнік масавых беспарадкаў (фота)
Некалькі ўкраінскіх мабільных аператараў рассылаюць паведамленні людзям, якія знаходзяцца на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.
Там, нагадаем, трэці дзень працягваюцца сутыкненні паміж спецназам і пратэстоўцамі.
Як інфармуе сайт pravda.com.ua, у СМС змешчаны наступны тэкст: "Шаноўны абанент, вы зарэгістраваны як удзельнік масавых беспарадкаў". Падобнае паведамленне мусіць паўплываць на пратэстоўцаў, прадэманстраваць, што іх прозвішчы вядомыя праваахоўным органам.