Снегапад, галалёдзіцу, парывісты вецер прагназуюць у Беларусі ў сераду
Зіма
У сераду, 7 лютага, умовы надвор'я ў Беларусі будзе вызначаць цыклон, які змяшчаецца з Балтыйскага мора на Маскоўскую вобласць Расіі, паведамляе Белгідрамет.
Надвор'е будзе пераважна воблачнае. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, дождж. Уначы і зранку па паўночна-ўсходняй частцы Беларусі чакаецца моцны снег, месцамі — наліпанне мокрага снегу. Па паўночна-заходняй палове краіны зранку і ўдзень прагназуюць галалёд. На асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, удзень — з пераходам на паўночна-заходні парывісты. Уначы па заходняй палове краіны, а ўдзень у многіх раёнах — моцны парывісты вецер, да 15-20 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 7 марозу па паўночным усходзе да 7 цяпла па паўднёвым захадзе краіны. Удзень прагназуюць 0...+6, на поўдні Беларусі будзе да 8 са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.