Снегапад сарваў графік руху грамадскага транспарту ў Мінску

Снегапад сарваў графік руху грамадскага транспарту ў Мінску

Снегапад, які прыйшоў у сталіцу, сарваў графік працы грамадскага транспарту.

"З 7.00 у сувязі з умовамі надвор'я ў працы наземнага пасажырскага транспарту парушаны графік руху са значнымі спазненнямі", — паведамляецца на сайце дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс".

Паводле інфармацыі БЕЛТА, на 9-ю гадзіну раніцы па Мінску затрымка на аўтобусных і тралейбусных маршрутаў складае да 16 хвілін, на трамвайных — 5-7 хвілін.

У "Мінсктрансе" кажуць, што выводзіць дадатковы транспарт на лініі не плануецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі