Сотня матацыклістаў напала на паліцэйскі ўчастак у Кітаі
Узброеныя нажамі людзі атакавалі праваахоўнікаў у кітайскай правінцыі Сіньцзян на паўночным захадзе краіны.
Паводле інфармацыі ВВС, інцыдэнт здарыўся ў аддаленым горадзе Хотан, пра падрабязнасці і пацярпелых пакуль не паведамляецца.
Інфармацыя пра ўспышкі гвалту перыядычна паступае з Сіньцзян-Уйгурскага раёна, дзе захоўваецца этнічная напружанасць паміж мусульманскай уйгурскай абшчынай і кітайцамі. Раней на гэтым тыдні ў іншай акрузе гэтай правінцыі 35 чалавек загінулі ў выніку сутычак з паліцыяй.
Уйгуры, якія складаюць большаць насельніцтва правінцыі Сіньцзян, — мусульмане. Яны скардзяцца на прыцясненне кітайскімі ўладамі іх рэлігійных і палітычных правоў і ігнараванне іх культурнай спадчыны.