Спаборніцтвы беларускіх спецпадраздзяленняў выйграў АСАМ
Спаборніцтвы беларускіх спецпадраздзяленняў, якія на працягу некалькіх дзён праходзілі пад Мінскам, выйграў АСАМ (Асобная служба актыўных мерапрыемстваў). Спецыяльнае падраздзяленне беларускай памежнай службы на некалькі ачкоў апярэдзіла "Альфу" і "Алмаз", інфармуе тэлеканал АНТ.
Адзначаецца, што задачы выконваліся групамі і ў адзіночку, удзень і ўначы. Абставіны былі максімальна набліжаныя да рэальных.
Цікава, што кожны год кубак заваёўвае іншае спецпадраздзяленне. А гэта сведчыць пра высокую канкурэнцыю сярод іх.