Спецназ правёў уначы контратаку ў Кіеве, знішчаная катапульта (відэа)
Сутыкненні адбыліся на вуліцы Грушэўскага, дзе праваахоўнікі перакрываюць шлях пратэстоўцам ва ўрадавы квартал.
Узброеныя шчытамі і палкамі спецназаўцы з "Беркута" і вайскоўцы ўнутраных войскаў спачатку падыходзілі групамі да лініі абароны дэманстрантаў і стралялі святло-шумавымі гранатамі, кідалі камяні. Яны прарваліся да катапульты, пабудаванай учора радыкаламі, і разбілі яе. Пасля гэтага праваахоўнікі адступілі. РІА "Новости" адзначае, што падчас гэтай контратакі загарэлася вопратка на адным з дэманстрантаў, але ўзгаранне адразу ж патушылі.
Пасля гэтага ў атаку пайшлі пратэстоўцы і занялі ранейшыя пазіцыі — міліцыя адышла за спалены аўтатранспарт.
Дарэчы, учорашнія выпрабаванні катапульты былі няўдалымі. Пратэстоўцы ўначы працавалі над яе ўдасканаленнем, адзначае УНІАН.
Фота — ria.ru, УНІАН