Спецыялісты ААН па барацьбе з тэрарызмам прыехалі ў Беларусь

18 кастрычніка дэлегацыя Контртэрарыстычнага камітэту Савета бяспекі ААН на чале з выканаўчым дырэктарам Жанам-Полем Лабордам правяла сустрэчу з намеснікам генеральнага пракурора Беларусі Аляксандрам Лашыным і начальнікамі шэрагу структурных падраздзяленняў Генпракуратуры.



Падчас сустрэчы намеснік генпракурора адзначыў, што крымінагенная абстаноўка ў Беларусі стабільная і гэта вынік прадуманай, узважанай знешняй і ўнутранай палітыкі, якую праводзіць кіраўніцтва краіны. Лашын канстатаваў, што ў Беларусі няма ачагоў напружанасці паміж сацыяльнымі, этнічнымі і рэлігійнымі групам. Разам з тым краіна разглядае тэрарызм як сур’ёзную пагрозу міжнароднай бяспецы і падтрымлівае намаганні міжнароднай супольнасць па яго выкараненні, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі