"Ссабойкі" больш не забяруць: Літва змякчыла правіла правозу прадуктаў
Ссабойка
Літва крыху змякчыла абмежаванне на ўвоз прадуктаў з Беларусі, мытнікі больш не будуць забіраць "ссабойкі" ў беларускіх вандроўнікаў.
Новыя правілы пачалі дзейнічаць з 3 чэрвеня, і для шмат якіх беларусаў апынуліся непрыемнай няспадзяванкай. Да правозу з Беларусі ў Літву забаранілі шматлікія прадукты харчавання і нават безалкагольныя напоі. Цягам некалькіх дзён беларусы публікавалі ў сацсетках фотаздымкі сметнікаў на мяжы, якія былі перапоўненыя выкінутымі прадуктамі.
Але цяпер стала вядома, што забарона не распаўсюджваецца на прадукты, якія перавозяцца праз Літву транзітам, а таксама прадукты, прызначаныя для асабістага выкарыстання падчас паездкі (гэта значыць — з адкрытымі пакункамі).
З нагоды сітуацыі на мяжы дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская запісала зварот да беларусаў. Яна сказала, што прадстаўнікі яе офіса звязаліся з літоўскімі ўладамі і патлумачылі сітуацыю ўжо 3 чэрвеня. Ціханоўская разлічвае, што абмежаванні змягчацца і для лекаў, неабходных шмат каму з беларусаў у падарожжах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.