Стадыён “Дынама”: сюррэалістычныя вынікі года (фота)

Лёс стадыёна “Дынама” вызначаўся больш за год у форме лацінаамерыканскага серыялу. Замежныя дызайн-праекты некалькі разоў мянялі, і ў выніку перамогу святкавалі "сілы дабра" ― беларускія архітэктары. Выгляд “Дынама” стварыла арганізацыя “Мінскпраект”.

Паводле малюнка, захаваюцца старадаўнія асвятляльныя мачты, якія раней планавалі спілаваць.

За 2013 год разабралі трыбуну, якую ў народзе называлі “брыль”.

За год сядзенні на “Дынама” прыбралі амаль напалову.

“Дынама” быў знакамітым (і ў 1990-я, і ў 2000-я) беларускім рынкам. З пачаткам рэканструкцыі колькасць прадпрымальнікаў скарацілася на 90%. Тым не менш дырэктар стадыёна заклікае працягваць гандаль.

Сёння гэта месца каля Вярхоўнага суда і МЗС выглядае, як выпаленая зямля. Тут, калі створаць канчатковы праект рэканструкцыі, маецца паўстаць гатэль “Хілтан”.

 

Несумненна драматычная рэканструкцыя стадыёна “Дынама” можа прынесці новыя сюрпрызы ў новым годзе.   

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі