Стала вядома, каго не закране новы падатак на кватэры
У Міністэрстве фінансаў патлумачылі, хто не будзе плаціць новы падатак на кватэру.
Як паведамлялася раней, гэты падатак на нерухомасць з’явіцца з 2022 года. Пад яго трапяць усе ўладальнікі кватэр, нават калі гэта адзіная кватэра.
Ад выплаты падатку будуць вызваленыя наступныя катэгорыі грамадзян:
— пенсіянеры,
— недзеяздольныя грамадзяне,
— інваліды 1-й і 2-й групы,
— непаўналетнія дзеці,
— члены шматдзетных сем’яў,
— вайскоўцы тэрміновай службы і тыя, хто праходзяць альтэрнатыўную службу, а таксама ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны.
Сума новага падатку, як удакладняе БЕЛТА, будзе фарміравацца на аснове разліковага кошту 1 квадратнага метра тыпавога капітальнага будынка на 1 студзеня, агульнай плошчы жылога памяшкання і стаўкі падатку ў памеры 0,1%.
Для тых, хто мае больш за адну кватэру, адпаведны падатак дзейнічаў і раней — у разліку 0,2% ад стаўкі падатку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.