Стала вядома, колькі цыгарэт і піва латышам дазволілі вывозіць з Беларусі

Мяжа Беларусі / Юрыс Вігуліс / Saeima
Мяжа Беларусі / Юрыс Вігуліс / Saeima

Урад Латвіі абмежаваў аб'ёмы падакцызных тавараў, якія грамадзяне краіны могуць прывозіць з Беларусі і Расіі, піша Baltic News Network.

Цяпер ездзіць у Беларусь за тытунёвымі вырабамі і алкаголем для асабістага карыстання можна не часцей за 1 раз на 30 дзён. Перш рэзідэнты Латвіі маглі адпраўляцца ў такую паездку раз на тыдзень.

Ёсць і абмежаванні па колькасці дазволеных да ўвозу тытунёвых вырабаў. Так, з 20 ліпеня грамадзяне Латвіі могуць прывозіць з Беларусі без выплаты мытнай пошліны да 40 цыгарэт, або 20 цыгарыл, або 10 цыгар, або 50 лістоў курыльнага тытуню. З алкаголю можна прывезці да 4 літраў неігрыстага віна крэпасцю менш за 22% або 16 літраў піва.

А везці моцны алкаголь або паліва з Беларусі наогул забаронена, бо гэтыя тавары знаходзяцца пад міжнароднымі санкцыямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі