Стала вядома, колькі затрымалі беларусаў за каментары пра загінулых расіян
Стала вядома, колькі затрымалі беларусаў за "цынічныя каментары" ў сацсетках пра загінулых на вучэннях у Беларусі расійскіх дэсантнікаў. МУС Беларусі паведамляе пра больш за паўсотні падазраваных па крымінальнай справе (арт. 130 КК "распальванне сацыяльнай варожасці"), затрымалі 11 чалавек, яны знаходзяцца ў ізалятарах часовага ўтрымання. На дзяржаўным тэлеканале паказалі запісаныя на відэа прабачэнні некалькіх затрыманых. Ім пагражае да 5 гадоў зняволення.
У МУС прызнаюць, што затрымаць усіх каментатараў не могуць, бо "некаторыя выехалі за межы краіны" і адтуль "працягваюць пісаць цынічныя выказванні".
Раней міліцыя затрымлівала тых, хто пісаў у сацсетках каментары пра гібель у Баранавічах лётчыкаў і ў Мінску супрацоўніка КДБ.
Телеграм-канал ГУБОП опубликовал видео с задержанием сотрудника EPAM Андрея Швыдрика. https://t.co/PjNW4qgyib
— dev.by (@devby) December 1, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.