Стала вядома, што беларускія хакеісты пазмагаюцца за вяртанне ў эліту ў Астане

Стала вядома, што беларускія хакеісты пазмагаюцца за вяртанне ў эліту ў Астане

Стала вядома, што беларускія хакеісты пазмагаюцца за вяртанне ў эліту ў Казахстане. Менавіта ў гэтай краіне пройдзе чэмпіянат свету 2019 года ў групе "А" першага дывізіёну. Такое рашэнне прыняў на сваім пасяджэнні ў Капенгагене кангрэс Міжнароднай хакейнай федэрацыі, інфармуе pressball.by.

Першынство свету ў групе А" першага дывізіёну адбудзецца ў Астане на "Барыс-Арэне" з 29 красавіка да 5 траўня 2019-га. У ім прымуць удзел зборныя Беларусі, Казахстана, Славеніі, Венгрыі, Паўднёвай Карэі і Літвы. Беларуская зборная пакінула эліту па выніках чэмпіянату свету 2018 года, на ім яна прайграла ўсе свае матчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі