Стала вядома, як у жодзінскай турме здзекаваліся з 71-гадовай палітзняволенай
Эма Сцепулёнак
Стала вядома, як у жодзінскай турме здзекаваліся з 71-гадовай палітзняволенай Эмы Сцепулёнак. Былая настаўніца беларускай мовы знаходзілася за кратамі ў 2021-2023 гадах. Нядаўна на яе распачалі новую крымінальную справу.
“Эма Антонаўна ляжала тры дні запар і нават не магла падняцца, бо моцна кружылася галава, — расказвае "Вясне" былая палітзняволеная Наталля Кукішава, якая пасля выхаду на волю з сям'ёй з'ехала з Беларусі. — Я на яе глядзела і думала, што яна не выжыве. Ніхто нічога не лекаваў".
Аднойчы на праверцы жанчынам загадалі сесці на кукішкі. Эма Сцепулёнак не ўтрымалася і ўпала. Толькі пасля таго, як жанчына расплакалася, зняволеных перасталі саджаць на корткі.
Кукішава сведчыць і пра іншыя выпадкі здзекаў з палітвязняў. А яшчэ ў жодзінскай турме з імі праводзілі "спецыяльныя ідэалагічныя мерапрыемствы". Штодня ў камерах уключалі запіс прамоваў Аляксандра Лукашэнкі і выступленняў з "Усебеларускага народнага сходу". Таксама супрацоўнік турмы перыядычна зачытваў па радыё прапагандысцкія артыкулы з газеты адміністрацыі Лукашэнкі. Працягвалася гэта некалькі месяцаў штодня з 10-й гадзіны да 12:30.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.