Пра мадэратараў рэжыму, “плюшкі” ад Захаду і чорны спіс палітвязняў — эфір
Іван Краўцоў / Еўрарадыё
З боку рэжыма пастаянна ідуць нейкія сігналы. Нехта ў заявах і дзеяннях Лукашэнкі бачыць сігналы SOS Захаду. Нехта намякае, што малады, але перспектыўны электразваршчык можа да ўсяго і праявіць сябе ў ролі мадэратара ў перамовах з дэмсіламі. А ёсць тыя, хто кажа, што ніякіх больш сігналаў і праяў гуманнасці не будзе і нікога з палітвязняў не вызваляць, пакуль за ўжо вызваленых рэжым не атрымае “смачных плюшак” ад Захаду. Дый і ўвогуле, ёсць чорныя спісы тых, хто ў любым выпадку адседзіць тэрмін цалкам. Калі напрыканцы яшчэ і не дабавяць…
Каго рэжым можа накіраваць для “перамоваў” з дэмсіламі і ці варта з тымі засланцамі пра нешта гаварыць? Якіх “плюшак” чакае Лукашэнка і ці пойдзе на гэта Захад? Ці зменіцца сітуацыя пасля электаральнага рытуалу 2025 года і як новыя “выбары” паўплываюць на дэмсілы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра штаба Віктара Бабарыкі, адказны сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.