За "абразу Лукашэнкі" Эму Сцепулёнак асудзілі на 2 гады калоніі
Эма Сцепулёнак / spring96.org
За "абразу Лукашэнкі" і "абразу прадстаўніка ўлады" Эму Сцепулёнак асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму. 69-гадовую жанчыну ўзялі пад варту ў зале суда. У зняволенні ёй засталося адбыць прыкладна 4 месяцы, піша @viasna96.
Крымінальную справу разглядаў суд Мёрскага раёна (суддзя — Ірына Яскевіч). Былую настаўніцу беларускай мовы і літаратуры з Мёраў Эму Сцепулёнак за каментар у сацсетках утрымлівалі за кратамі амаль год, але ў сярэдзіне верасня сёлета ёй змянілі меру стрымання і перавялі на хатні арышт.
Па звестках праваабаронцаў, у першы дзень суда Сцепулёнак стала дрэнна — у яе падняўся ціск. Таму ёй выклікалі хуткую дапамогу.
Беларускія праваабаронцы прызналі Эму Сцепулёнак палітзняволенай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.