Сталі вядомыя падрабязнасці смерці рабочага на будаўніцтве АЭС
Акалічнасці гібелі рабочага на будаўніцтве Беларускай АЭС расследуе Астравецкі райаддзел Следчага камітэта. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Следчага камітэта Юлію Ганчарову.
Як паведамлялася раней, трагічны выпадак здарыўся на АЭС 26 жніўня: там загінуў рабочы. Паведамлялася, што ён працаваў у расійскай субпадраднай арганізацыі. Ганчарова ўдакладніла, што гэта быў 43-гадовы мантажнік. Ён загінуў ад траўмавання металічным балонам.
Для высвятлення абставінаў следчыя разам з экспертамі агледзелі месца здарэння. Прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы. Таксама следчыя апытваюць відавочцаў і кіраўнікоў, адказных за тэхніку бяспекі.