Старшыня Мінгарвыканкама назваў самы стратны гатэль сталіцы

Старшыня Мінгарвыканкама назваў самы стратны гатэль сталіцы

На прэс-канферэнцыі, якая прайшла 4 лютага ў мінскай ратушы, кіраўнік Мінгарвыканкама Андрэй Шорац назваў самы стратны гатэль сталіцы.

“Гэта “Пекін”, які належыць кітайскай дзяржаўнай карапарацыі. У яе шмат гатэляў па ўсім свеце, “Пекінам” кірауе кітайскі адміністратар, і не адзін. Але вось на сёння ён самы стратны ў горадзе”, — паведаміў журналістам Андрэй Шорац.

Чыноўнік таксама адзначыў, што у 2016 годзе ў сталіцы плануецца здаць яшчэ чатыры гатэлі. Пра іх напаўняльнасць павінны клапаціцца ўладальнікі.

Акрамя таго Шорац паведаміў, што будучыня гатэльгнага будынка ля цырка застаецца незразумелай.

“Станоўчых навінаў па гэтым будынку няма… Мы вялі перамовы з расійскім “Сбербанком”, якому належыць часткова гэтая будоўля, але без выніку. У цяперашняга інвестара няма грошай, каб яго дабудаваць. Новага інвестара пакуль не знайшлі”, — расказаў кіраўнік Мінгарвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі