Старшыня праўлення ФК БАТЭ назваў паводзіны Крывушэнкі здрадай
Старшыня праўлення футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі сёння агучыў інфармацыю пра тое, што галоўны трэнер каманды Ігар Крывушэнка пакідае клуб і пераходзіць у мінскае “Дынама”.
Пры гэтым Капскі распавёў, што да апошняга не ведаў пра перамовы Крывушэнкі з “дынамаўскім” кіраўніцтвам.
Паводзіны галоўнага трэнера старшыня праўлення назваў здрадай. Капскі таксама паведаміў, што з серады трэнер ідзе ў адпачынак.
Як распавёў Еўрарадыё гендырэктар БАТЭ Міхаіл Хлус, 14 снежня адбудзецца афіцыйнае ўзнагароджанне прызёраў сёлетняга чэмпіянату краіны. Барысаўскі клуб у чацвёрты раз стаў лепшай беларускай камандай. Але ці прыйдзе за ўзнагародамі Ігар Крывушэнка?