Старшыня Следчага камітэта адпраўлены ў адстаўку

Старшыня Следчага камітэта адпраўлены ў адстаўку

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч адпраўлены ў адстаўку, паведамляе тэлеграм-канал "Пул Першага". Хто прызначаны на яго месца, пакуль не паведамляецца.

Іван Наскевіч кіраваў Следчым камітэтам з 2015 года. Напрыканцы 2020-га ён быў унесены ў чорны спіс ЕС, куды трапілі беларускія чыноўнікі, адказныя за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасавання і прапаганду. Пасля выбараў, па словах самога Наскевіча, у Беларусі было пачата 2047 крымінальных спраў "экстрэмісцкай скіраванасці".

За час кіравання Наскевіча праз Следчы камітэт прайшоў шэраг гучных спраў — "справа БЕЛТА" (супраць журналістаў TUT.by і шэрага іншых СМІ), "справа Белага легіёна" (якую Следчы камітэт закрыў за адсутнасцю складу злачынства), справа Коржыча

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі