Статкевіча, Лябедзьку і Някляева аштрафавалі за акцыі ля ГУМа і мінскай Ратушы

Статкевіча, Лябедзьку і Някляева аштрафавалі за акцыі ля ГУМа і мінскай Ратушы

Суд Цэнтральнага раёна Мінска прысудзіў штраф Міколу Статкевічу за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу на плошчы Свабоды ля сталічнай Ратушы. Паводле рашэння суда, былы палітвязень павінен выплаціць 50 базавых велічынь (9 мільёнаў рублёў). Акцыя прайшла 23 верасня.

Як перадае БЕЛТА, Статкевіча асудзілі завочна — ён не прыйшоў у суд, хоць яму і дасылалі позву поштай, а таксама накіроўвалі смс-паведамленне. Гэта другі штраф, які палітык атрымлівае за апошні месяц — раней яму прысудзілі выплаціць 7 мільёнаў рублёў за правядзенне несанкцыянаванага пікета ля ГУМа 10 верасня.

Таксама ў судзе Цэнтральнага раёна разглядалі аналагічныя справы экс-кандыдата ў прэзідэнты і былога палітвязня Уладзіміра Някляева і старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі. Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў акцыях 10 і 23 верасня. Някляеву прысудзілі штраф у 30 базавых велічынь (5,4 мільёна рублёў), Лябедзьку — 40 базавых (7,2 мільёна).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі