Стаў вядомы каляндар КХЛ, мінскае "Дынама" пачынае дома
7 жніўня Кантынентальная хакейная ліга апублікавала каляндар рэгулярнага чэмпіянату 2020-2021 гадоў. Сталічнае "Дынама" пачне сезон у КХЛ хатнім паядынкам з фінскім "Ёкерытам". Ён адбудзецца 3 верасня на "Мінск-Арэне", паведамляе дынамаўская прэс-служба.
Да канца лютага "Дынама" правядзе 60 матчаў. Апошні паядынак прызначаны на 27 лютага — у гасцях з СКА.
У чэмпіянаце будуць гуляць 23 каманды з шасці краін (Беларусі, Расіі, Латвіі, Фінляндыі, Кітая і Казахстана).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.