Стаў вядомы стан здароўя жыхара Гродна, які паўторна заразіўся COVID-19

Стаў вядомы стан здароўя жыхара Гродна, які паўторна заразіўся COVID-19

Стаў вядомы стан здароўя жыхара Гродна Вячаслава Ліка, які паўторна заразіўся COVID-19. Як піша sb.by, першы раз ён перахварэў у ліпені, але ў лёгкай форме. Восенню, праз два з паловай месяцы, нечакана каранавірус вярнуўся. На гэты раз усё было больш сур'ёзна. 50-гадовага мужчыну шпіталізавалі ў Гродзенскую абласную бальніцу медыцынскай рэабілітацыі. Там ён ужо другі тыдзень і адчувае сябе значна лепш. На гэтым тыдні чакаецца выпіска.

Спецыялісты кажуць, што выпадкі паўторнага заражэння вельмі рэдкія. Яны вывучаюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі