Стаўка рэфінансавання Нацбанка зніжаецца да 20,5% гадавых

Зніжэнне стаўкі рэфінансавання паспрыяе павышэнню даступнасці крэдытных рэсурсаў і памяншэнню пазыковай нагрузкі на прадпрыемствы рэальнага сектара эканомікі, адзначае БЕЛТА. Пры гэтым уклады ў беларускіх рублях па-ранейшаму будуць больш выгаднымі ў параўнанні з валютнымі.

Па прагнозных ацэнак Нацбанка, на канец 2014 года стаўка рэфінансавання можа знізіцца да 20% гадавых, сярэдняя стаўка па крэдытах — да 29% гадавых.

Дарэчы, ад пачатку года гэта ўжо трэцяе па ліку зніжэнне стаўкі рэфінансавання, папярэднія былі ў красавіку і траўні. Абодва разы стаўка зніжалася на 1 адсоткавы пункт.

Фота — vitebsk.biz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі