Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 23,5%
З 10 чэрвеня. Адпаведнае рашэнне прыняў Нацбанк Беларусі.
Дагэтуль стаўка рэфінансавання складала 25% гадавых. Сёлета гэта ўжо чацвёртае яе зніжэнне, папярэдняе адбылося 15 траўня.
Нацбанк тлумачыць сваё рашэнне тым, што на ўнутраным рынку "застаецца спрыяльная сітуацыя", замацавалася тэндэнцыя "да замаруджвання інфляцыі і змяншэння інфляцыйных чаканняў".
Нагадаем, ад велічыні стаўкі рэфінансавання залежыць, у прыватнасці, велічыня працэнтных ставак па крэдытах, якія камерцыйныя банкі прадастаўляюць фізічным і юрыдычным асобам.