Страціўшы самае каштоўнае, Беларусь паводзіла сябе як найбагацейшая краіна
Еўрарадыё паразмаўляла з прафесарам Адамам Мальдзісам пра магчымасці вяртання ў Беларусь нашых страчаных скарбаў Нагадаем, Адам Мальдзіс з'яўляецца сябрам камісіі пры Савеце міністраў па выяўленні,
вяртанні, сумесным выкарыстанні і ўводзінам у навуковае і культурнае
абарачэнне нацыянальных культурных каштоўнасцяў, якія апынуліся за
межамі краіны.
— Нядаўна з'явілася інфармацыя, што Беларусь можа вярнуць сабе некаторыя культурныя каштоўнасці, якія былі страчаныя падчас вайны. Маўляў яны “засвяціліся” на еўрапейскіх аўкцыёнах і з-за крызісу цэны на іх упалі.
Адам Мальдзіс: Інфармацыя крышку недакладная. Справа ў тым, што Анджэй Цеханавецкі (доктар Анджэй Цеханавецкі — прамы нашчадак князёў Мсціслаўскіх і Заслаўскіх, уладальнік карціннай галерэі, жыве ў Лондане — П.Г.), калі прыязджаў на нядаўнюю нараду ў Нясвіж з Лондану, прапаноўваў больш уважліва глядзець за аўкцыёнамі ў Еўропе. Таму што там з'яўляюцца не радзівілаўскія рэчы, але аналагічныя, якія могуць танна быць набыты для Нясвіжскага замку.
Канкрэтных звестак, што дзесьці ў продажы з'явілася нешта радзівілаўскае - няма. Гэта і нерэальна, хутчэй за ўсё. Адкуль? Калі нешта было вывезена ў 1940-м годзе, то гэта толькі ў Маскву было вывезена.
Аналагі, вядома, не арыгіналы. Вядома, наведвальнік можа паверыць, што гэта магло належыць Радзівілам, але ж мы добра ведаем, што гэта не так. Але тут дрэннага нічога няма, таму што ва ўсім свеце карыстаюцца аналагамі.
— Ці прапаноўваў Анджэй Цеханавецкі набыць што-небудзь канкрэтнае?
Адам Мальдзіс: Гэта былі хутчэй пажаданні, як узбагаціць экспазіцыю Нясвіжскага замку. Канкрэтных прапаноў, што трэба купіць "тую рэч у гэтым замку", ці іншую "ў гэтай арыстакратычнай еўрапейскай сям'і", не было.
— Ці праўда, што антыкварыят можна набыць зараз нашмат танней, чым дагэтуль?
Адам Мальдзіс: Музейныя рэчы сапраўды можна набыць танней у сувязі з крызісам. Але ж у часы крызісу і грошы даражэй цэняцца. Так што, усё адносна.
Але я ўсёроўна не бачу ў сувязі з гэтым вялікай перспектывы. Безумоўна, калі былі б грошы, трэба было б купляць аналагічныя прадметы мэбліроўкі. Але трэба, каб за аўкцыёнамі нехта сачыў, а дагэтуль у мяне надзеі невялікія.
— Хто, на вашую думку, мог бы сачыць за гэтымі аўкцыёнамі?
Адам Мальдзіс: Гэта павінна быць адной з функцый міжведамаснай камісіі пры Савеце міністраў па вяртанні культурных каштоўнасцяў, якая створана ў канцы мінулага года. Там два сустаршыні — адзін з міністэрства замежных спраў, другі — з міністэрства культуры. Мы гадоў восем ці дзевяць змагаліся за стварэнне гэтай камісіі. Нарэшце, у канцы мінулага года яе стварылі. 23 студзеня было яе першае пасяджэнне.
— Спадзяюся, вас уключылі ў яе склад?
Адам Мальдзіс: Так, я ўвайшоў у склад гэтай камісіі. Фактычна ж я ўзначальваю камісію "Вяртанне" ў Беларускім фондзе культуры. Пад яго эгідай выдадзены 7 зборнікаў "Вяртанне" і шэраг іншых публікацый, напрыклад, 13 артыкулаў у "Советской Белоруссии" пад рубрыкай "Скарбы". Дакладна, што гэта паскорыла, калі не выклікала, стварэнне міжведамаснай камісіі.
Мы даўно адчувалі патрэбу ў ёй. Ва ўсіх краінах ёсць дзяржаўныя органы, якія займаюцца вяртаннем культурных каштоўнасцяў, а ў Беларусі не было. Як быццам бы мы самая багатая краіна ў свеце і нас нашы каштоўнасці не хвалююць...
Наколькі я папярэдне знаёміўся са складам гэтай камісіі, яна дзеяздольная і, відаць, будзе не хапаць адзінага — грошай.
— Ці дастаткова для нашай краіны адной такой камісіі, каб пачаць вяртаць культурныя каштоўнасці на радзіму?
Адам Мальдзіс: Не зусім, таму што побач з дзяржаўнай структурай павінна быць і навуковая, як гэта напрыклад у Германіі. Хаця Германія якраз увозіла на сваю тэрыторыю каштоўнасці ў часы Трэцяга Райху. Але там толькі ў Брэменскай даследчай групе больш за 200 чалавек! І ўсе яны працуюць за казённыя грошы.
У нас найбольш рэальна стварыць падобную групу на гістфаку Белдзяржуніверсітэту, дзе ёсць людзі, якія займаюцца гісторыяй музеяў, архіваў. Яны могуць напісаць ды выдаць каталог каштоўнасцяў па музейных, бібліятэчных ды архіўных стратах.
Лягчэй за ўсё зрабіць каталог па архівах, таму што тут работа робіцца ўжо даўно, стаіць на патоку. Шмат зроблена для аднаўлення архіва Радзівілаў. Хаця б у віртуальным выглядзе. Зараз патрэбна, каб хаця б копіі з усіх краін, дзе ёсць радзівілаўскія матэрыялы, паступілі б у адно месца і былі б упарадкаваны паводле адзінай сістэмы. Радуе, што наш дэпартамент па архівах працуе добра.
— А як быць з музейнымі стратамі Беларусі?
Адам Мальдзіс: Музейныя страты цяжка зафіксаваць, таму што не захаваліся даваенныя каталогі, дзе былі прыблізныя апісанні экспанатаў. А шукаць тое, не ведаючы што — вельмі цяжка. Але, тым не менш, трэба паспрабаваць стварыць каталог згубленых музейных каштоўнасцяў.
— Якімі шляхамі можна вяртаць каштоўнасці, акрамя набыцця іх на аўкцыёнах?
Адам Мальдзіс: Шлях вяртання - гэта не абавязкова набыццё. Гэта можа быць, напрыклад, як з партрэтамі Радзівілаў. Польшча пагадзілася іх перадаць нам у вельмі добрых лічбавых копіях, якія не адрозніваюцца ад арыгіналаў. Нават спецыялісты, калі параўноўвалі арыгінал з копіяй былі разгубленыя, дзе што.
Гэта можа быць і доўгатэрміновае экспанаванне. Як адбылося са слуцкімі паясамі з Масквы. Здаецца, што Маскоўскі гістарычны музей згодзен, каб гэта экспанавалася, я мага болей.