Стральба ў маскоўскім метро: параненыя двое беларусаў, адзін — у коме

Паміж станцыямі "Парк Культуры" і "Крапоткінская" адбыўся канфлікт паміж чатырма беларусамі і адным ураджэнцам Чачэнскай Рэспублікі. Чачэнец выхапіў траўматычны пісталет і пачаў страляць. У выніку, двое нашых землякоў атрымалі раненні.



Як паведамляе РІА "Новости", адзін пацярпелы з раненнем галавы ў коме шпіталізаваны, другому аказалі меддапамогу ў лякарні і адпусцілі. 28-гадовы падазраваны затрыманы. Крымінальная справа яшчэ не распачатая.
 

Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі