Студэнт скінуўся з даху інтэрната БДУКіМ, які не зачынілі пасля рамонту
![Студэнт скінуўся з даху інтэрната БДУКіМ, які не зачынілі пасля рамонту](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/bduli_suicide_2.jpg.webp?itok=sYU6dTr5)
У першым інтэрнаце БДУКіМ студэнт здзейсніў суіцыд, скочыўшы з даху, які быў адкрыты пасля рамонту. Пра гэта паведамляе ТГ-канал "Отчислено". Здарэнне адбылося позна ўвечары 6 чэрвеня. Самазабойцам апынуўся студэнт з Кітая.
Паводле відавочцаў, хлопцу крычалі, каб ён злазіў і ішоў піць піва. Іншыя кажуць, што чулі ўдар аб зямлю. На месцы здарэння працавалі следчыя і перакладчык.
У Следчым камітэце TUT.by пацвердзілі інфармацыю пра самагубства, паведаміўшы, што па факце здарэння праводзіцца праверка. У інтэрнаце журналістам партала сказалі, што студэнт пакінуў перадсмяротную запіску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.