Студэнтам Мазырскага педуніверсітэту раілі галасаваць за Лукашэнку

У Мазыры адбылася сустрэча выкладчыкаў і студэнтаў Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна з старшынём Гомельскага аблвыканкаму Аляксандрам Якабсонам. Як паведамляе газета "Гомельская праўда", на сустрэчы найбольшую цікаўнасць выклікала тэма прэзідэнцкіх выбараў, якія павінны  адбыцца ў хуткім часе. Старшыня аблвыканкаму адзначыў, што з кандыдатаў нікога не ведае, акрамя дзейнага прэзідэнта. І заявіў, што Лукашэнка — гэта чалавек, які любіць сваю Радзіму, Беларусь, паслядоўна і настойліва абараняе суверэнітэт дзяржавы.

А прэзідэнцкія выбары — гэта калі народ прызначае кіраўніка дзяржавы і, было б неабдуманым давяраць гэтую пасаду малавядомым людзям, якія не маюць належнага досведу, якія не ведаюць жыццё знутры. Таму ягоныя сімпатыі, падкрэсліў Якабсон, на баку кандыдата, якога ён добра ведае, і сам раіць выбіраць таго кандыдата, якога ўсе добра ведаюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі