СТВ не пакажа матч БАТЭ - "Дынама"

Сталічная тэлевізія, якое валодае правамі паказу матчаў нацыянальнага першынства па футболе, не пакажа матч БАТЭ - "Дынама". Нагадаем, што матч адбудзецца 22 верасня. Як зазначае партал АДС, на тэлеканале СТВ адмену паказу тлумачыць тым, што футбол не ўпісваецца ў зацверджаную ўжо сетку вяшчання. Такім чынам, гульню можна будзе паглядзець або на Барысаўскім гарадскім стадыёне, або ў інтэрнэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі