Стынга папракнулі ў крывадушнасці за канцэрт для дачкі Карымава

Брытанскага музыку Стынга суайчыннікі раскрытыкавалі за выступ для дачкі прэзідэнта Ўзбекістана Гюльнары Карымавай.  Канцэрт спевака праходзіў у межах фестывалю мастацтваў, які і курыруе прэзідэнцкая дачка.

Былы амбасадар Вялікабрытаніі ва Ўзбекістане Крэйг Мюрэй назваў учынак Стынга крывадушным. І такім чынам ён абясцэньвае свае намаганні ў вобласці правоў чалавека і экалогіі.

Сам жа Стынг заявіў на гэта, што не шкадуе пра тое, што здарылася, бо лічыць культурны байкот не проста бессэнсоўным жэстам, але і контрпрадуктыўным. "Да таго ж я моцна сумняваюся, што прэзідэнту Ўзбекістана наогул была справа да таго, хто прыехаў выступаць у яго краіну", - сказаў выканаўца.

Былы лідэр The Police заўважыў, што яго канцэрт у Ташкенце быў арганізаваны Гюльнарай Карымавай і спансараваўся Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЭФ). Тым часам у самой гэтай арганізацыі, па звестках газеты The Guardian, такую інфармацыю не пацвердзілі.

Фота:sustainabilityninja.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі