Су-27 разбіўся праз эканомію на паліве?

Такая версія ходзіць сярод баранавіцкіх лётчыкаў, паведамляе nn.by.  На самалёце летчыкі прыляцелі з Беларусі і збіраліся адлятаць назад, дадомы. Таму заправіліся беларускім палівам, каб не плаціць у Радаме за даражэйшае польскае.

Вага самалёта мае важнае значэнне. Пілоты ж рызыкнулі і яе перабралі. Свае фігуры дома яны круцяць на лёгкім самалёце, які запраўляюць толькі на адзін вылет. А на авіяшоў паводзіны машыны розніліся. Таму два палкоўнікі-асы і не далі рады кіраванню на выхадзе са складанай фігуры пілатажу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі