Суд адмовіўся разглядаць скаргу студэнткі на Аляксандра Лукашэнку

Суд адмовіўся разглядаць скаргу студэнткі на Аляксандра Лукашэнку

Суд Ленінскага раёна Мінска адмовіўся разглядаць скаргу 20-гадовай студэнткі Лізаветы на Аляксандра Лукашэнку, інфармуе TUT.by. Яна хацела абскардзіць указ кіраўніка дзяржавы аб правядзенні парламенцкіх выбараў, прызначаных на 17 лістапада. Паўнамоцтвы Палаты прадстаўнікоў былі скарочаныя на 10 месяцаў, а значыць яна праз гэта не зможа паўдзельнічаць у выбарах (дэпутатам можна стаць толькі з 21 года). На думку дзяўчыны, гэта ўшчамляе яе правы. Яна перакананая, што Лукашэнка не меў падставаў для датэрміновага прызначэння выбараў.

Студэнтка не верыла, што яе скаргу разгледзіць суд. Так і сталася. Суд лічыць, што скарга на дзеянні "службовай асобы" не падлягае разгляду ў судах з прычыны непадведамаснасці. Нібыта, Выбарчы кодэкс утрымлівае "вычарпальны пералік" падставаў для звароту ў суд са скаргай па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў. Студэнка і юрысты, якія ёй дапамагалі, з гэтым не згодныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі