Суд аштрафаваў выданне з Лунінца "за прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам"
"Информ-прогулка" — штотыднёвік, які публікуе навіны Лунінецкага раёна
Эканамічны суд Брэсцкай вобласці аштрафаваў рэгіянальнае выданне "Информ-прогулка" на 100 базавых велічынь, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў. Выданне пакаралі "за нанясенне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь".
"Информ-прогулка" — інфармацыйна-рэкламнае выданне, якое публікуе навіны Лунінецкага раёна, у тым ліку "расклад руху цягнікоў і аўтобусаў, відэа з апошніх свят і мерапрыемстваў, якія прайшлі ў Лунінцы, Мікашэвічах і раёне". Выходзіць раз на тыдзень.
Суд адбыўся яшчэ 16 верасня. Але, па словах рэдактара выдання Андрэя Вышынскага, ён так і не зразумеў сутнасці прэтэнзій — не пачуў тлумачэнняў, у чым заключалася "нанясенне шкоды нацыянальным інтарэсам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.