Суд над Барысевіч і Сарокіным зрабілі закрытым

Суд над Барысевіч і Сарокіным зрабілі закрытым

Суд над журналісткай TUT.by Кацярынай Барысевіч і доктарам Арцёмам Сарокіным зрабілі закрытым. Пра гэта хадайнічаў пракурор. 

Супраць гэтага выступала абарона падсудных і маці загінулага Рамана Бандарэнкі. Адвакат Кацярыны Барысевіч заявіў: "Маці Бандарэнкі з'яўляецца адзіным чалавекам, які можа даць ці не даць згоду на тое, каб суд быў адкрытым".

Аднак у выніку было падтрыманае хадайніцтва пракурора.

Усе прысутныя гледачы і журналісты пакінулі залу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі