Суд над Цімам Беларускіх пачнецца 16 красавіка
Ціма Беларускіх / instagram.com/timabelorusskih
Суд па справе 22-гадовага спевака Цімы Беларускіх за незаконны абарот наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў пачнецца 16 красавіка. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.
Раней Генпракуратура паведамляла, што па гэтай справе праходзіць таксама 25-гадовы знаёмы выканаўцы. Паводле дадзеных следства, спявак са сваім знаёмым ужылі наркотыкі ў гульнявым клубе ў Мінску. Пасля гэтага іх затрымалі. Падчас асабістага агляду ў Беларускіх знайшлі гашыш і 0,0375 грама амфетаміну.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу, а 25 сакавіка пракуратура перадала яго ў суд. Спевака і яго знаёмага абвінавацілі ў набыцці, выкарыстанні, захоўванні і перавозцы наркатычных сродкаў. Сваю віну яны прызналі поўным аб'ёме.
Адразу пасля паведамленняў у СМІ Ціма Беларускіх абвяргаў сваё затрыманне, называючы гэтую інфармацыю ўкідам.
Пазней стала вядома, што ўвесь гэта час Ціма Беларускіх знаходзіцца пад закладам, яго знаёмы — пад вартай.
У канцы 2020-га Ціма Беларускіх спыніў супрацоўніцтва з лэйблам Kaufman. Былога прадзюсара не здзіўляе той факт, што Ціма Беларускіх можа сесці за наркотыкі. "Цікава атрымалася: людзі, якія яго атачалі першапачаткова і даўно, былі [падчас працы] намі ад яго адсунутыя далей, каб такія сітуацыі ні ў якім разе з ім не адбываліся. Як толькі мы ад яго далёка адышлі, гэтыя людзі з'явіліся зноў, што справакавала хвалю таго, што адбылося", — расказваў ён у інтэрв'ю "Медузе".
Максімальны тэрмін па артыкуле за незаконны абарот наркотыкаў без мэты збыту (ч. 1 арт. 328) — да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.