Суд над Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязнямі пачнецца ў Мінску 25 красавіка

Суд над Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязнямі пачнецца ў Мінску 25 красавіка

Суд над Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязнямі пачнецца ў Мінску 25 красавіка. Праваабаронцы паведамляюць, што працэс будзе праходзіць у Мінскім гарадскім судзе у адкрытым рэжыме (суддзя — Сяргей Хрыпач).

Марфу Рабкову, Акіхіра Гаеўскага-Ханаду, Аляксея Галаўко, Мікіту Дранеца, Аляксандра Казлянка, Андрэя Марача, Андрэя Чапюка, Данілу Чуля, Паўла Шпетнага, Аляксандра Францкевіча абвінавачваюць у "арганізацыі, кіраўніцтве ці ўдзеле" ў некалькіх анархісцкіх групах (кожнага абвінавачваюць па дзясятку артыкулаў Крымінальнага кодэксу). Іх збіраюцца судзіць за падзеі 2016-2020 гадоў. Матэрыялы справы дзесяці палітвязняў складаюцца з 160 тамоў!

Рабкова — праваабаронца. Ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Суд над Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязнямі пачнецца ў Мінску 25 красавіка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі