Суд па "справе Коржыча". 17 верасня. Онлайн

Абвінавачаныя ў судзе. Фота: Еўрарадыё
Абвінавачаныя ў судзе. Фота: Еўрарадыё

У Мінску працягваюцца судовыя пасяджэнні па крымінальнай справе аб гібелі 21-гадовага салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў навучальным цэнтры ў Печах. Абвінавачванне прад'яўленае тром сяржантам: Яўгену Бараноўскаму, Ягору Скуратовічу і Антону Вяжэвічу. 11 верасня суд прыступіў да іх допыту. Першым 11 верасня выступіў Бараноўскі, 12 і 13 верасня паказанні даваў Скуратовіч. З 14 верасня і па сённяшні дзень дапытваюць Вяжэвіча.

Цела Аляксандра Коржыча знайшлі ў падвале медыцынскай роты вайсковай часці 3 кастрычніка 2017 года. Ён правісеў ў пятлі тыдзень. У салдата былі звязаны ногі, а на галаву надзетая майка. Расследаванне гучнай справы доўжыўся паўгода. У красавіку 2018 года Следчы камітэт паведаміў, што Коржыча давялі да самагубства таварышы па службе. Маці салдата ў гэтую версію не верыць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі