Суд у Лазане не будзе разглядаць справу беларускага футбаліста Савіцкага

Суд у Лазане не будзе разглядаць справу беларускага футбаліста Савіцкага

Спартыўны арбітражны суд у Лазане адмовіўся прымаць да разгляду іск футбольнага клуба "Дынама-Брэст" у справе паўабаронцы Паўла Савіцкага, інфармуе "Прессбол". У канцы 2017 года ён перайшоў у каманду з "Нёмана" ў якасці свабоднага агента. Аднак гродзенцы запатрабавалі кампенсацыю за падрыхтоўку футбаліста. Спачатку гаворка ішла пра 600 тысяч долараў, пасля — амаль 400 тысяч. Арбітраж Беларускай федэрацыі футбола зменшыў суму да $265 тысяч. Але і гэта не задаволіла дынамаўцаў. Суд у Лазане палічыў, што справа не трапляе пад яго юрысдыкцыю.

Паўлу Савіцкаму 24 гады, ён — гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. За сваю клубную кар'еру выступаў толькі за "Нёман" (з перапынкам на час кароткай арэнды ў польскай "Ягелоніі"). Савіцкі — найлепшы бамбардзір чэмпіянату Беларусі 2018 года, ён забіў 15 галоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі