Судовы працэс над Каваленкам не ўклаўся і ў два дні
У Віцебску ўжо другі дзень працягваецца судовы працэс над актывістам Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргеем Каваленкам. Як паведаміў Еўрарадыё палітык Павел Севярынец, 13 траўня ішлі выступы сведкаў.
Севярынец: "Хутчэй за ўсё там заўтра будуць нейкія вынікі. Сёння ішлі пераменныя баі. Следчыя дзеянні - Каваленка заяўляе адвод альбо суду, альбо пракурору. Тыя ідуць раіцца, паводле правілаў..."
Нагадаем, 7 студзеня Сяргей Каваленка ўзняў на самай высокай елцы Віцебску нацыянальны сцяг. Цяпер яго вінавацяць у злосным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыянтам. Каваленку пагражае да 5 гадоў турмы.