Сухпайкі, бутэлькі, абгорткі: "Армія Расіі" гніе ў мінскім лесе

"Смеццевая інтэграцыя" як яна ёсць / Еўрарадыё
"Смеццевая інтэграцыя" як яна ёсць / Еўрарадыё

Смеццем "Арміі Расіі" загаджаны лес пад Мінскам. Спачатку ў лясным навучальным лагеры каля вёскі Вялікі Трасцянец кучы хламу пакідалі беларускія вайскоўцы. Цяпер да смеццевых завалаў беларускіх калег дадаліся і расійскія адходы.

Сухпайки, бутылки, обёртки: “Армия России” гниёт в минском лесу
Такі пейзаж адкрываецца чалавеку, які захоча прагуляцца па лесе пад Вялікім Трасцянцом / Еўрарадыё

На памяць ад "Арміі Расіі"

Цяпер навучальная пляцоўка вайскоўцаў у лесе літаральна стракаціць ад рознакаляровых пластыкавых упаковак, бляшанак і каробак расійскіх сухпайкоў.

Сухпайки, бутылки, обёртки: “Армия России” гниёт в минском лесу
Якая "прыгажосць"! / Еўрарадыё

На сухпайках і бляшанках з-пад тушонкі напісаныя адрасы расійскага вытворцы.

Сухпайки, бутылки, обёртки: “Армия России” гниёт в минском лесу
Бляшанкі "Байкальскай кансервавай кампаніі" цяпер прапісаліся ў беларускім лесе / Еўрарадыё

З чаго вы ўзялі, што гэта расійскія вайскоўцы нагадзілі?!

На некаторых упакоўках нават ёсць надпіс "НЕ ДЛЯ ПРОДАЖУ". Гэта значыць, што не для цывільных, а для ўжывання вайскоўцамі.

Сухпайки, бутылки, обёртки: “Армия России” гниёт в минском лесу

Вайскоўцы нават паленаваліся знішчыць хлам, які паказвае на іх знаходжанне ў лесе. Напрыклад, дошка ад прыложкавай тумбачкі з артыкуламі Статута ўнутранай службы УС РФ. Або шыльда ад палаткі "старшага прапаршчыка Манзурава".

Сухпайки, бутылки, обёртки: “Армия России” гниёт в минском лесу
УС РБ карыстаюцца расійскім статутам? / Еўрарадыё
Сухпайки, бутылки, обёртки: “Армия России” гниёт в минском лесу
Не сорамна вам, таварыш старшы прапаршчык? / Еўрарадыё

Два гады таму Еўрарадыё расказвала пра гэтую пляцоўку, якую, хутчэй за ўсё, загадзілі вайскоўцы. Відаць, збіраць адходы ў мяшкі для смецця яны так і не навучыліся.

Тады на месцы навучальнага лагера знайшлі хлам, які паказвае на імавернае знаходжанне вайскоўцаў з в/ч 31802 — другой інжынернай (маскіровачнай) брыгады. Яна знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад загаджанага ляснога лагера.

Зрэшты, нельга выключаць таго, што цяпер наваліць кучы адходаў маглі беларускія вайскоўцы без удзелу расіян. Калі, вядома, у войску Беларусі выдаюць расійскія сухпайкі, карыстаюцца Статутам унутранай службы УС РФ і ядуць тушонку "Байкальскай кансервавай кампаніі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі