Суперфінал Кантынентальнага кубка ўпершыню пройдзе ў Мінску
Мінскае "Юнацтва" з 14 па 16 студзеня 2011 года стане гаспадаром суперфінала Кантынентальнага кубка, які пройдзе на "Мінск-Арэне". Такое рашэнне прынятае 12 чэрвеня на нарадзе Міжнароднай федэрацыі хакея ў Будапешце, паведаміў агенцтву БелТА галоўны трэнер каманды Міхаіл Захараў. У Беларусі суперфінал Кантынентальнага кубка ўжо праводзіўся. У 2004 годзе гаспадаром вырашальнай стадыі еўрапейскага клубнага турніру быў "Гомель", які ў выніку саступіў толькі швейцарскай камандзе "Лугана".
"Юнацтва" ж у студзені 2007 года перамагала ў Кантынентальным кубку. Тады лёс вырашальнага матчу супраць омскага "Авангарду" вырашыўся ў серыі булітаў. Летась мінчукі занялі другое месца, прапусціўшы наперад аўстрыйскі "Red Bull".