Супраць абвяшчэння БАТЭ чэмпіёнам-2017 галасавалі тры чальцы выканкама АБФФ
Тры чалавекі на пасяджэнні выканкама Беларускай федэрацыі футбола галасавалі супраць абвяшчэння БАТЭ чэмпіёнам футбольнага сезона 2017 года. Пра гэта піша "Прессбол", спасылаючыся на ўласныя крыніцы.
Яшчэ адзін чалавек устрымаўся. Тым не менш барысаўскі клуб атрымаў ганаровае званне, бо за гэта прагаласавалі 10 чальцоў выканкаму АБФФ.
Такім чынам, была пастаўленая канчатковая кропка ў "справе Верамко", якая перашкаджала назваць БАТЭ сёлетнімі чэмпіёнамі краіны.