Супраць тэрарыстаў на Данбасе ваююць беларусы, грузіны, расіяне і італьянцы

6 жніўня адзін з палявых камандзіраў тэрарыстаў заявіў, што "прыйшлі ваяваць палякі, яны ідуць у бой са сваёй тэхнікай і са сваімі экіпажамі: самалётамі і танкамі". Прэс-афіцэр антытэрарыстычнай аперацыі Аляксей Дмітрашкоўскі, адказваючы на пытанне РІА "Новости", не пацвердзіў гэтага факту.

Паводле слоў Дмітрашкоўскага, украінскае войска не выкарыстоўвае замежнае ўзбраенне. "А тое, што ёсць прадстаўнікі іншых краін, якія прымаюць удзел у антытэрарыстычнай аперацыі, пра гэта неаднойчы паведамлялася. Гэта і прадстаўнікі Італіі, Грузіі, Беларусі і непасрэдна самой Расіі", — заявіў прэс-афіцэр.

Нагадаем, беларусы ўваходзяць у склад добраахвотніцкіх украінскіх батальёнаў ("Данбас", "Азоў", "Айдар"). Дакладная іх колькасць невядомая. Яны хаваюць пад маскамі свае твары і не называюць прозвішчы.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі