Супрацоўнікі МНС абляцяць Беларусь з абразом Божай Маці "Неапалімая Купіна"

МНС ладзіць хрэсны ход на верталёце / кадр з відэа МНС
МНС ладзіць хрэсны ход на верталёце / кадр з відэа МНС

Супрацоўнікі МНС вырашылі абляцець на верталёце Беларусь з абразом Божай Маці "Неапалімая Купіна". Як паведамляе прэс-служба ведамства, паветраны хрэсны ход пачаўся 11 ліпеня.

Плануецца, што акцыя зойме пару тыдняў. Верталёт МНС наведае ўсе абласныя гарады, і там будуць праведзеныя набажэнствы. 

У першы ж дзень абраз пабывае ў Брэсцкім і Гродзенскім абласных падраздзяленнях МНС. 14 ліпеня яго прывязуць у Гомельскае і Магілёўскае абласныя ўпраўленні МНС. 19 ліпеня зранку абраз адправіцца на Віцебшчыну, а потым верталёт з ім абляціць Мінск і Мінскую вобласць. Пасля гэтага абраз урачыста перададуць міністру па надзвычайных сітуацыях.

Верагодна, такім чынам супрацоўнікі МНС спрабуюць запабегчы вялікім пажарам у краіне гэтым спякотным летам. Ці дапаможа — пабачым неўзабаве.

Дарэчы, у 2020 годзе мітрапаліт Павел лятаў на верталёце над Мінскам і крапіў свянцонай вадой, каб спыніць эпідэмію кавіду. Здаецца, не вельмі дапамагло.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі