Паштарка, якая сядзела за адрасы сілавікоў: "Суседкі чулі, як крычаў Латыпаў"

Ларыса Танкашкур / "Наша Ніва"
Ларыса Танкашкур / "Наша Ніва"

Выйшла на волю былая паштарка Ларыса Танкашкур. Тры месяцы яна правяла ў арыштным доме. Яе асудзілі за тое, што яна апублікавала імёны падпісчыкаў міліцэйскай газеты.

Ларысу Танкашкур арыштавалі 30 чэрвеня, і першыя два тыдні яна правяла ў СІЗА на вуліцы Валадарскага.

"Суседкі распавядалі, што калі Сцяпан Латыпаў быў у камэры побач з імі, яны чулі яго крыкі. Прасіў "Выпусціце!" — калі яго прэсавалі", — распавяла яна ў інтэрв'ю"Нашай Ніве".

У СІЗА на Валадарскага з ёй у камеры была палітвязень шматдзетная маці Вольга Залатар. Яна "распавядала, што яе білі пасля затрымання, каб атрымаць доступ да ноўтбука".

Былая паштарка расказала і аб сваім этапе ў арыштны дом.

"Ехала шэсць мужчын і я адна. У кайданках мяне не вадзілі — я нават здзівілася. Цягнік выглядае як купэ, толькі з кратамі. Па праходзе пастаянна ходзіць ахова", —  успамінае яна.

Паводле яе слоў, адна з супрацоўніц ёй нават паспачувала, сказала: "Можа, усё пераменіцца, і вас рэабілітуюць".

Почтальон, сидевшая за адреса силовиков: "Соседки слышали, как кричал Латыпов"
Ларыса Танкашкур на судзе з сястрой Галінай / "Наша Ніва"

У арыштным доме Ларысу Танкашкур адразу паставілі на ўлік як схільную да экстрэмізму. Адзін з супрацоўнікаў, які вёў гутаркі, сказаў ёй, што яна здзейсніла "агідны" учынак.

"Я маўчаць не стала. Кажу: "Брыдка было забіваць людзей, калечыць, цкаваць газам". Ён: "Што вам міліцыя зрабіла? З-за вашага ўчынку пайшлі пагрозы дзецям". Кажу: "Дзе, пакажыце?". Я яму прама ў вочы глядзела", — распавядае Ларыса.

Тым не менш на стаўленне да сябе былая паштарка не скардзіцца. Толькі некаторыя правілы ёй падаліся дзіўнымі.

"Напрыклад, чаму лыжку не дазваляюць браць? Гэта абсурд, што дзяўчыны свае кашы ядуць цюбікамі з-пад зубной пасты. Ці тое, што мы бралі асадкі і размешвалі імі каву. Таксама ў камерах развешваць сушыць рэчы можна толькі ў лазневы дзень", — кажа Ларыса

Яна перакананая, што гэты арышт — пустая трата дзяржаўных грошай. "Яны лічаць, што мяне гэтым пакаралі?!" — задае яна рытарычнае пытанне. У бліжэйшы час Ларыса плануе аформіць пенсію і вярнуцца на другую працу, яна яшчэ прыбірала офісы — кажа, яе ўжо чакаюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі