Сусветная баксёрская асацыяцыя аднавіла беларусаў і расіян у рэйтынгу

Сусветная баксёрская асацыяцыя з'яўляецца найстарэйшай арганізацыяй, якая санкцыянуе прафесійныя паядынкі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Сусветная баксёрская асацыяцыя з'яўляецца найстарэйшай арганізацыяй, якая санкцыянуе прафесійныя паядынкі / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Сусветная баксёрская асацыяцыя (WBA) аднавіла беларускіх і расійскіх спартсменаў у рэйтынгу. Пра гэта гаворыцца на старонцы WBA ў Twitter.
"Баксёры з гэтых краін не з'яўляюцца вайскоўцамі або часткай урада, таму яны не маюць ніякага дачынення да вайны супраць Украіны", палічылі ў Ассацыяцыі. Але адначасова папярэдзілі: калі хто-небудзь са спартсменаў вырашыць выказацца на карысць вайны або прыняць у ёй удзел, ён будзе неадкладна выдалены.

Сусветная баксёрская асацыяцыя з'яўляецца найстарэйшай і адной з чатырох асноўных арганізацый, якія санкцыянуюць прафесійныя баксёрскія паядынкі. Тры іншыя — гэта Сусветная баксёрская рада (WBC), Міжнародная федэрацыя бокса (IBF) і Сусветная баксёрская арганізацыя (WBO).

Сусветная баксёрская рада раней таксама выключыла спартсменаў Беларусі і Расіі са сваіх рэйтынгаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі