Сутыкненні ў Кіеве: гараць машыны, офіс Партыі рэгіёнаў, ёсць параненыя

Яны патрабуюць ад парламента вярнуць Канстытуцыю 2004 года. Лідар апазіцыйнай фракцыі "УДАР" Віталь Клічко запатрабаваў ад прэзідэнта Віктара Януковіча неадкладна аб'явіць датэрміновыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары, інфармуе УНІАН.



Тым часам на падыходах да Вярхоўнай Рады адбываюцца лакальныя сутыкненні пратэстоўцаў з міліцыянерамі. Праваахоўнікі выкарыстоўваюць вадамёты, шумавыя гранаты, гумавыя кулі. Ёсць пацярпелыя з абодвух бакоў. На вуліцы Шаўкавічнай быў падпалены грузавік, які перакрываў рух. Будуюцца новыя барыкады. Зноў гараць пакрышкі на вуліцы Грушэўскага.



Пратэстоўцы захапілі цэнтральны офіс Партыі рэгіёнаў і падпалілі яго, інфармуе espreso.tv.
 

Фота — news.liga.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі